Семінары-майстэрні «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка»
Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ запрашае выкладчыкаў, метадыстаў, куратараў студэнцкіх груп да ўдзелу ў семінарах-майстэрнях, якія праводзяцца ў межах серыі «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка».
Практыка-арыентаваныя семінары ўключаюць знаёмства ўдзельнікаў з сучаснымі метадычнымі распрацоўкамі па розных аспектах арганізацыі аўдыторнай і пазааўдыторнай працы студэнтаў, адаптацыі студэнтаў да ўмоў універсітэцкай адукацыі, а таксама даюць магчымасць засваення практычных прыёмаў арганізацыі вучэбнай дзейнасці.
Заяўку на ўдзел у семінарах-майстэрнях неабходна выслаць па электронным адрасе edc@bsu.by (з пазнакай «Метадычны партфоліо») або па паштовым адрасе: ЦПРА БДУ, пр. Незалежнасці, 4, г. Мінск, 220030.
У заяўцы неабходна пазначыць:
– прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам);
– тэму семінара-майстэрні (або тэмы некалькіх семінараў), у якіх Вы плануеце прыняць удзел; (спіс тэмаў семінараў з кароткімі анатацыямі можна спампаваць тут)
– ВНУ, факультэт, кафедру, пасаду, навуковую ступень і званне, стаж выкладчыцкай працы, назвы выкладаных вучэбных дысцыплін;
– паштовы адрас (з індэксам), e-mail і нумары кантактных тэлефонаў.
Па пытаннях, звязаных з удзелам у семінарах-майстэрнях, можна звяртацца па тэлефоне 209 59 65 (Алена Фадзееўна Карпіевіч, Зміцер Іванавіч Губарэвіч) або па адрасе edc@bsu.by.
Семінары-майстэрні «Метадычны партфоліо універсітэцкага выкладчыка»
30.10.2007