Конкурс па захаванні культурнай спадчыны
Амбасада ЗША абвяшчае правядзенне конкурсу ў межах праграмы «Пасольскі Фонд па захаванні культурнай спадчыны» з мэтай дапамогі ў захаванні нацыянальнай культурнай спадчыны.
Пасольскі фонд прымае заяўкі на атрыманне гранта па наступных накірунках:
– Кансервацыя і рэстаўрацыя прадметаў і калекцый; стварэньне ўмоваў захавання альбо дэманстрацыі экспанатаў і калекцый; навучанне кансервацыі і рэстаўрацыі.
– Кансервацыя і рэстаўрацыя археалагічных і гістарычных аб’ектаў, помнікаў і сакральных месцаў; археалагічная разведка, дакументаванне.
– Кансервацыя і рэстаўрацыя вуснай народнай творчасці, музыкі, танцаў, абрадаў; дакументаванне і аўдыёзапіс.
Заяўкі прымаюцца на англійскай і беларускай (рускай) мовах і мусяць складацца наступным чынам:
1. Назва праекта
2. Мэта і задачы
3. Месца рэалізацыі
4. Агульнае апісанне праекта
5. Час рэалізацыі
6. Абгрунтаванне важнасці дадзенага культурнага аб’екта, калекцыі і г.д.
7. Абгрунтаванне неадкладнасці праекта
8. Дэталёвы бюджэт
9. Інфармацыя аб арганізацыі
10.Рэзюмэ кіраўніка праекта і супрацоўнікаў
11. Іншыя крыніцы фінансавання і суфінансавання, калі ёсць.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 студзеня.
Заяўкі прымаюцца па адрасе: вул. Герцэна 2а, г. Мінск, 22030
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША.
Эл. пошта: irc@usembassy.minsk.by і ircinfo@usembassy.minsk.by, факс: (375) 17 211–03–84.
Конкурс па захаванні культурнай спадчыны
13.01.2008



