Конкурс для ініцыятываў і арганізацыяў

13.02.2008


Фонд ім. Роберта Боша (ФРГ), ім. Стэфана Баторыя (Польшча) і PAUCI (Украіна) абвясцілі конкурс на атрыманне грантаў у рамках праграмы “Kontaktprogramm” з мэтай развіцця і падтрымкі доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж грамадзянскімі ініцыятывамі Польшчы, Германіі, Украіны, Беларусі і Калінінградскай вобласці.


Прымаць удзел у конкурсе могуць арганізацыі і ініцыятывы са статусам НДА, а таксама любыя іншыя арганізацыі, якія маюць статус «грамадскіх», іншыя публічныя арганізацыі або ўстановы, такія як школы, сацыяльныя і культурныя цэнтры, бібліятэкі, музеі.


Праект павінны насіць трохбаковы характар, улічваць інтарэсы ўсіх трох партнёраў, спрыяць вырашэнню рэальных праблем у галіне грамадзянскай і палітычнай адукацыі, адукацыі ў экалогіі, моладзі, еўрапейскай інтэграцыі, а таксама спрыяць захаванню агульнай гістарычнай спадчыны трох краін.

Падача праектных заявак ажыццяўляецца праз польскіх, альбо нямецкіх партнёраў. Заяўкі запаўняюцца на нямецкай альбо англійскай мовах.


Парадак падачы заявак праводзіцца з улікам наступных дат:

1. Падача праектнай ідэі – да 31 мая 2008 году.

2. Конкурсны адбор і запрашэнне адабраных прэтэндэнтаў на сумесны семінар па напісанні праектнай заяўкі – да 01.07.2008 г.

3. Семінар па напісанні праектнай заяўкі – 22–24.09.2008 г.

4. Напісанне праектнай заяўкі і падача праекту – 14.11. 2008 г.

5. Конкурсны адбор – снежань 2008 г.

6. Пачатак рэалізацыі праектаў – 01.02.2009 г.

7. Канчатак рэалізацыі праектаў – 31.12.2009 г.

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна атрымаць на старонках www.bosch-stiftung.de/gesellschaftliche_initiative,
www.batory.org.pl/pis, www.pauci.org,
а таксама адправіўшы вашы пытанні на адрас эл. пошты: nopassaran_08@mail.ru