Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” запрашае на экскурсію па мінскай вуліцы Карла Маркса 15 сакавіка.
Часам падаецца, што гэтая вуліца хаваецца ад людскіх вачэй. Знаходзячыся ў самым цэнтры Мінска, яна быццам бы губляецца ў цені цэнтальнага праспекта, падаецца зацішнай і лагоднай. Але гэта падман!
Вуліца Карла Маркса заўжды была багатая на дзяржаўныя ўстановы. Раней тут месціліся гарадское паліцэйскае ўпраўленне, Мінскі дваранскі сход, Грамадскі сход і Мінскае аддзяленне Дзяржаўнага банка, пазней — Рэспубліканская партыйная школа і будынак ЦК КПБ.
Працяг слухайце падчас экскурсіі, што пачнецца ў 10:00 каля галоўнага ўваходу ў чыгуначны вакзал.
А 22 сакавіка Гомельшчыны могуць далучыцца да экскурсіі па вядомых мясцінах Гомельшчыны (маршрут Гомель – Юравічы – Мазыр – Ельск – Нароўля – Гомель).
Ад’езд з Гомеля – будзьце ўважлівымі! :)
я інфармацыя:
+375 29 7128845 Юрась
Паводле budzma.org
Падарожжы разам з «Гісторыкай»
12.03.2009



