26.03.2009
Відэаанонс: «Кубэ – гэта прззідэнт Кубы» (з адказу школьніка).
Чарговы выпуск ток-шоў «Форум» на Белсаце (незалежнае беларускае тэлебачанне, якое транслюецца праз спадарожнікі Sirius i Astra) прысвечаны педагагічным эксперыментам над беларускімі школьнікамі. З кожным годам усё менш і менш абітурыентаў правільна адказвае на 50% пытанняў ЦТ. Чаму гэта адбываецца? Ці аказалася рэформа сэнсоўнаю? Чаму вучыць школа цяперашняга беларуса? Якая будучыня чакае нашую краіну пасля такіх карэнных зменаў у галіне асветы? Ці можна выратаваць становішча? І калі так, то якім чынам?
Ток-шоў выходзіць у эфір па нядзелях, у 21.20.
Відэаанонс праграмы можна паглядзець на сайце «Нашай Нівы»