03.04.2009
Настаўніцу Мар’яну Грузьдзіловіч аднавілі на працы
Увечары 31 сакавіка настаўніцу з адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” Мар’яну Груздзіловіч знаёмілі з загадам, паводле якога адменены ранейшы загад аб яе звальненні.
Нагадаем, настаўніцу ангельскай мовы М.Грузьдзіловіч звольнілі 25 сакавіка пасля таго як яна адрэагавала на абразлівую рэпліку вучаніцы адносна тых, хто святкуе Дзень Волі.
Дзякуем усім наведвальнікам сайта за прафесійную і грамадзянскую салідарнасць!