З 25 красавіка да 5 траўня ў Тураве (Гомельская вобл.) Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць летнік па кальцаванні кулікоў ды іншых водна-балотных відаў птушак.
Летнік адбудзецца на базе станцыі кальцавання птушак “Тураў”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, старэйшыя за 18 год, перавага аддаецца студэнтам.
Удзел у праекце дапаможа атрымаць падставовыя навыкі ў асноўных арніталагічных методыках па вывучэнні веснавой міграцыі і кальцаванні птушак.
Падчас летніка можна навучыцца асноўным навыкам вызначэння кулікоў і іншых відаў птушак, асноўным прынцыпам вызначэння ўзросту і полу птушак.
Праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў.
Удзельнікам неабходна мець высокія гумовыя боты, спальнікі.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Натальлі Карліёнавай: 922–13–05 (Velcom).
Паводле http://ptushki.org
Летнік для аматараў птушак
16.04.2009