22.05.2009
З 12 па 26 жніўня 2009 году ў Берліне адбудзецца летнік для грамадскіх актывістаў з розных краінаў, а таксама і з Беларусі.
Падчас летніка ва ўдзельнікаў будзе шанец пазнаёміцца з функцыянаваннем палітыкі ды грамадзянскай супольнасці ў Германіі.
Разам з майстар-класам>і (па тэмах энергія і палітыка, па ахове навакольнага асяроддзя, палітыка Еўрапейскага Саюзу, грамадства і правы нацыянальных меншасцяў) удзельнікі пройдуць кароткую практыку ў фундацыі Генрыха Бёля.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу і пражыванне ўдзельнікаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 мая 2009 году.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце www.boell.de.
Форму заяўкі глядзіце ў файле Berlin_zajauka.pdf.
Паводле adukacyja.info