Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання абвесціла конкурс на ўдзел у адукацыйнай праграме 2009–2010 навучальны год.
Праграма накіраваная на фармаванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржаўнага кіравання і публічнага адміністравання на розных узроўнях.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі, якія валодаюць англійскай мовай, занятыя ў сферы адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама ў бізнэсе, грамадскіх арганізацыях і палітычным жыцці. Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сесій, якія будуць праведзеныя ў Беларусі, Украіне, Літве ды Швецыі, а таксама працы ўдзельнікаў паміж сесіямі.
Працоўныя мовы школы: беларуская, англійская, руская.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
• узрост ад 21 да 33 гадоў;
• вышэйшая адукацыя (магчымы таксама ўдзел у праграме студэнтаў апошніх курсаў);
• валоданне англійскай мовай на ўзроўні разумення тэкстаў, лекцыяў і вядзення дыскусіі;
• сацыяльная актыўнасць: сяброўства ў НДА, партыях, грамадскіх рухах і г.д.;
• гатоўнасць удзельнічаць ва ўсіх відах дзейнасці школы: вочных сэсіях, семінарах, круглых сталах ды іншых відах працы паміж сесіямі;
• неабходна мець доступ да інтэрнэту;
• лідэрскія якасці, камунікабельнасць, крэатыўнасць.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі, звязаныя з удзелам у школе: праезд, пражыванне, харчаванне.
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 верасня 2009 году.
Заяўкі прымаюцца па адрасе: gr.kiravanne@gmail.com. Форму заяўкі ды падрабязную інфармацыю глядзіце ў файлах Application form SYMPA 2009.doc і SYMPA call 2009 ru.doc.
Паводле рассылкі belngo.info
Школа маладых менеджэраў адміністравання
05.09.2009