Пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2009» стаў дырэктар Ганцавіцкай школы №2, настаўнік біялогіі Юрый Андрэйчык.
Сайт Nastaunik.info віншуе пераможцу і зычыць яму грамадзянскай мужнасці, годнасці і моцы, каб адпавядаць высокаму званню ў сучасных умовах і накіраваць сваё прафесійнае майстэрства на карысць беларускай адукацыі.
----------
Конкурсы прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў праводзяцца ў нашай краіне з 1991 года. Конкурс уяўляе сабою комплекс мерапрыемстваў па выяўленню, абагульненню, распаўсюджванню досведу працы лепшых педагогаў Беларусі. Ён накіраваны на развіццё творчай дзейнасці педагагічных работнікаў для абнаўлення зместу адукацыі, рост прафесійнага майстэрства; падтрымку інавацыйных тэхналогіі ў галіне педагогікі; умацаванню прыярытэту адукацыі ў грамадстве.
Юрый Андрэйчык – Настаўнік 2009 года
26.09.2009