Сацыяльны фонд «Шчырасць», створаны па выніках ІІІ Сацыяльнага форуму (14–15 сакавіка, Магілёў), абвяшчае спабор праектаў у сацыяльнай сферы.
Мэта конкурсу – аказанне фінансавай падтрымкі праектам, скіраваным на дапамогу сацыяльна неабароненым групам насельніцтва, якія пацярпелі ад наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу.
Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя і рэгіянальныя няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы, якія працуюць у сацыяльнай сферы.
Працягласць праектаў не абмежаваная, аднак вітаюцца кароткатэрміновыя і пілотныя праекты.
Заяўкі аб'ёмам ня больш за 5 старонак прымаюцца на e-mail rassylka@socfond.com.
Апошні тэрмін – да 9 лістапада.
Падрабязная інфармацыя і патрабаванні да зместу заявак даступныя на вэб-пляцоўцы http://socfond.com/fond/news/1/129.html
Паводле рассылкі belngo.info
Конкурс праектаў сацыяльнага фонда
06.11.2009



