30 мая ў Мінску ў 13.30 адбудзецца презэнтацыя метаду навучальных гурткоў, якую арганізуе група шведскіх экспертаў у сферы нефармальнай адукацыі.
Прэзентацыя разлічаная на аўдыторыю, якая не знаёмая з метадам альбо мае невялікі досвед удзелу ў падобных гуртках. Шведскія эксперты распавядуць аб асаблівасцях правядзення навучальных гурткоў для дарослых ды іх ролі ў жыцці Швецыі.
Прэзентацыя адбудзецца на англійскай мове з перакладам на рускую і будзе цягнуцца 3 гадзіны. Тыя, каго зацікавіць гэты метад, змогуць падаць заяўку на ўдзел у семінары па навучальных гуртках, які адбудзецца ўвосень.
Запісацца на прэзентацыю можна па тэл.: 029–6450612 (Алёна) альбо праз эл. пошту: velichko.alena@gmail.com з пазнакай у тэме «прэзэнтацыя».
Паводле n-europe.eu
Прэзентацыя па метадзе скандынаўскіх навучальных гурткоў
14.05.2010