Арганізацыйны сход – 11 лістапада
Алесь Лагвінец у супрацы з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускай мовы абвяшчае набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”.
Мэта курсу – адлюстраваць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўрасаюза, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.
У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі з запрашэннем беларускіх і замежных экспертаў, а таксама еўрапейскіх дыпламатаў.
Курс прызначаны для студэнтаў (палітолагаў, праўнікаў, журналістаў) мінскіх ВНУ, маладых спецыялістаў і ўсіх зацікаўленых паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Існуе таксама магчымасць дыстанцыйнага навучання.
Курс складаецца з 17 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуюцца супольна з еўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасці Каледжам Еўропы (Наталін, Польшча).
Мова выкладання курсу – беларуская. Для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне англійскай мовы вельмі пажаданае, але не абавязковае.
Арганізацыйнае спатканне адбудзецца ў чацвер 11 лістапада 2010 г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).
Дадатковая інфармацыя: +375296061034 a @ lahviniec.org
Курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”: Набор слухачоў
09.11.2010



