Расійскі навуковец Мікалай Андрэеў зрабіў цікавымі і зразумелымі кожнаму школьніку складаныя формулы, тэарэмы і графікі. Загадчык лабараторыі папулярызацыі і прапаганды матэматыкі матэматычнага інстытута імя У.А. Сцяклова сумесна з калегамі стварыў серыю з мультыплікацыйных «Матэматычных эцюдаў». З дапамогай камп’ютарнай графікі навукоўцы паказалі, чаму коціцца каляска з някруглымі коламі і як прасвідраваць квадратную адтуліну.
У фільмах праілюстраваны пяць дзясяткаў матэматычных тэарэм і формул. Галоўная мэта праекта – папулярызацыя навукі.
Настаўніцкая газета
Настаўнік.info: нагадваем, што дзякуючы «Жывой геаметрыі" беларускага настаўніка Івана Храпавіцкага анімаваныя ілюстрацыі да курса геаметрыі можа сканструяваць любы школьнік! Праграма і GSP-кніжка «Эўрыстычны палігон для матэматыкі" змешчана на нашым сайце і даступна да запампоўкі (увага! – пасля запампоўкі памяняйце пашырэнне файла raro на rar).