Апошні тэрмін падачы заявак – 20 сакавіка ўключна
Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае выкладчыкаў беларускіх ВНУ да ўдзелу ў трэнінгах Школы экалагічнага актывіста.
Мэта трэнінгаў для выкладчыкаў – прасоўванне ідэяў адукацыі для ўстойлівага развіцця, дапамога ў арганізацыі працы ў развіцці студэнцкіх экалагічных ініцыятыў у супрацы з грамадскімі экалагічнымі арганізацыямі.
Школа экалагічнага актывіста складаецца з трэнінгаў двух узроўняў.
Трэнінг пачатковага ўзроўню адбудзецца 26–27 сакавіка. У праграме:
- Тэорыя адукацыі для ўстойлівага развіцця: гісторыя, падыходы, змест.
- Прымяненне: арыентацыя на практыку, цэльнасць, каштоўнасці, арыентацыя на супрацу і вырашэнне праблем. Праектны падыход. Метадычнае забеспячэнне. Найлепшыя практыкі.
- Адміністрацыйны падмурак адукацыі для ўстойлівага развіцця ў Беларусі.
- Студэнцкая актыўнасць і грамадскія арганізацыі.
Па сканчэнні трэнінга першага ўзроўню найбольш зацікаўленыя і актыўныя ўдзельнікі змогуць удзельнічаць у трэнінгу другога ўзроўню. Гэта захапляльны тыднёвы інтэнсіўны практычны курс на прыродзе, магчымасць пазнаёміцца з прызнанымі экспертамі і актывістамі экалагічнага руху Беларусі і Расіі.
Анкету на ўдзел (спампаваць 37 Kb) дасылайце на эл.адрас school.meister2010@gmail.com
Школа экалагічнага актывіста
10.03.2011