«Чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза, папоўніўся яшчэ 13 прозвішчамі. У спіс людзей, якіх Еўропа лічыць злачынцамі, патрапіла Наталля Меркуль — дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы (за звальненне паводле палітычных матываў настаўніцы гісторыі вышэйшай катэгорыі Наталлі Ільініч). Гэта сёмы выпадак уключэння ў спісы неўязных імя кіраўніка навучальнай установы.
У спіс таксама патрапіла суддзя Пухавіцкага раёна Святлана Акуліч, якая адхіліла пазоў Наталлі Ільініч аб аднаўленні на працы.
Наталля Ільініч адпрацавала ў Талькаўскай школе 26 гадоў і лічыць, што яе звальненне звязанае з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Са звальненнем яна не змірылася, падала ў суд, аднак аднавіцца на сваім месцы працы ў яе пакуль не атрымалася.
Раней Еўрасаюз забараніў уезд на сваю тэрыторыю яшчэ 6 рэктарам і кіраўнікам беларускіх навучальных установаў, у тым ліку рэктарам БДУ, БДУІРу, БДПУ і БрДУ.
«Неўязныя» кіраўнікі беларускіх навучальных установаў
- Наталля Меркуль — дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы;
- Генадзь Падгайскі — дырэктар Мінскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа; *
- Пётр Кухарчык — рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта;
- Міхаіл Батура — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;
- Мечыслаў Часноўскі — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- Тамара Алпеева — рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута;
- Сяргей Абламейка — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Паводле http://generation.by
Пад санкцыі Еўрасаюза ўпершыню патрапіла дырэктар школы
25.05.2011



