Студэнцкія навучальныя візіты ў Польшчу

02.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня

Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд “Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі на стажыроўку ў Польшчу.

У межах двухтыднёвага візыту ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, мясцовага самакіравання, СМІ, даведацца пра працу грамадскіх арганізацый, сустрэцца з выбітнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах.

Арганізатары паездкі забяспечваюць удзельнікам пражыванне, харчаванне на тэрыторыі Польшчы, а таксама аплату за праезд.

Для ўдзелу ў праграме кандыдаты ва ўзросце ад 18 да 21 год павінны запоўніць форму заяўкі  і даслаць яе на nabor2011@studytours.pl

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2011 г. 

на сайце 
Спампаваць інструкцыю

Паводле adukacyja.info