Апошні тэрмін падачы твораў – 1 снежня
Беларускі тэатр «Лялька» (г.Віцебск) запрашае да супрацы таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях.
Тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным патрабаванням:
• меркаваны ўзрост гледачоў — ад 4–5 гадоў;
• займальны дынамічны сюжэт з ненавязлівым выхаваўчым падтэкстам (фабула можа быць як арыгінальнай, так і пазычанай з фальклору ці сусветнай літаратуры);
• вершаваная форма, ці, прынамсі, наяўнасць вялікай колькасці прыгожых і лёгкіх для ўспрымання вершаў на беларускай мове (мяркуецца выкарыстанне на сцэне аркестра з ліку артыстаў з выкананнем песень пад «жывую» музыку);
• аб’ём у памеры 12–17 старонак 14-м памерам стандартнага шрыфту.
Да разгляду прымаюцца таксама мастацкія пераклады адпаведных твораў. У якасці ўсім вядомага прыкладу можна назваць «Котчын дом» С.Маршака.
Творы прымаюцца да разгляду на конкурснай аснове да 1 снежня 2011 года.
Тэл.: 37–34–61; e-mail: info@lialka.vitebsk.net .
Паводле: Прайдзісвет
Тэатр «Лялька» абвяшчае конкурс паэтычных п’есаў для дзяцей
02.08.2011