27.10.2011
29 кастрычніка ў Свіслачы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 года. Збор каля касцёла ў Свіслачы з 11.00 да 11.30. 
У праграме Фэста: 
- малебен ў мясцовым касцёле; 
- урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту; 
- наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, побач з якой у 1997 годзе актывістамі дэмакратычнага руху быў усталяваны памятны крыж; 
- канцэрт. 
Каб узяць удзел у фэсце, неабходна даслаць ліст на электронны адрас: zasvabodu.hrodna@gmail.com . 
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info


 
  
 
