Апошні тэрмін падачы заявак – 2 красавіка 2012 г.
Навучальная праграма для бакалаўраў у філіяле Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе ахоплівае эканамічныя і бізнес-дысцыпліны, што дазваляе яе выпускнікам атрымаць больш шырокія магчымасці ў будучыні для працаўладкавання.
Асноўныя курсы:
— эканоміка
— фінансы і бухгалтарскі ўлік
— бізнес-адміністраванне
— метадалогія
— развіцце камунікатыўных здольнасцяў
Шведскі ўрад прадстаўляе 20 грантаў на фінансаванне 3 гадоў навучання па бакалаўрскай праграме. Перавага будзе аддадзена грамадзянам Беларусі і Малдовы, і толькі потым абітурыентам з Грузіі і Украіны. Поўны памер гранту 30 000 еўра, ён цалкам пакрывае аплату за навучанне (6 000 еўра/год), бяплатнае пражыванне ў інтэрнаце, штомесячную стыпендыю памерам 200 еўра.
Працэс адбору кандыдатаў складаецца з 3 этапаў: допуск да паступлення, агульнаадукацыйны тэст, сумоў’е.
Кандыдаты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
1. Мець дыплом аб сярэдняй адукацыі.
2. Мінімальная адзнака па матэматыцы і англійскай мове не меней за 7 па дзесяцібальнай шкале.
Калі вы адпавядаеце дадзеным патрабаванням, запоўніце да 2 красавіка 2012 года on-line форму заяўкі. Яна уключае:
— персанальныя і кантактныя звесткі
— выпіску з атэстату, адзнакі па англійскай мове і матэматыцы (школьнікі падаюць адзнакі за першае паўгоддзе)
— матывацыйны ліст (400 словаў)
— падцверджанні аб навуковых дасягненнях, пазашкольнай грамадскай актыўнасці
— у дадатку неабходна далучыць: выпіску з атэстату, копію пашпарту, дыпломы, сертыфікаты
Рэзультаты адбору будуць вядомыя 5 красавіка 2012 г. Усе паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны прайсці агульнаадукацыйны тэст.
Тэст адбудзецца 21 красавіка 2012 года ў Мінску. Ён будзе ўключаць праверку лагічнага мыслення, ведання англійскай мовы, матэматычныя заданні. Апліканты, якія паспяхова пройдуць тэставане, будуць запрошаны на інтэвью ў Мінску 22 мая 2012 г., дзе і будуць абраны стыпендыяты.
Запоўніць форму-заяўку і даведацца больш пра праграму можна тут .
Паводле adukacyja.info
Стыпендыі ў філіяле Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе
30.12.2011