Апошні тэрмін падачы заявак (падоўжаны) – 2 красавіка
Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Ведаць, як выпраўляць недахопы і ўзмацняць яе перавагі? Навучыцца кіраваць групавымі працэсамі, ствараць і здзяйсняць планы арганізацыйнага развіцця? Прыходзьце ў Школу кансультантаў!
Адукацыйна-практычны курс «Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці» (Акадэмія ПЛЮС) уключае ў сябе 6 семінараў і 6 трэнінгаў, выкананне заданняў і тэстаў, стажыроўку (практыку) у арганізацыях (у пары з дасведчаным кансультантам). Усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у сустрэчах «Клуба кансультантаў». Курс пачынаецца ў красавіку 2012 г. і сканчаецца ў красавіку 2013 г.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў ва ўзросце 18–35 гадоў, якія маюць стаж актыўнага сяброўства ў грамадскай арганізацыі не меней за 3 гады. Вітаецца досвед працы ў якасці менеджараў, трэнераў, кансультантаў па арганізацыйным развіцці.
Каб прыняць удзел у курсе, неабходна:
1) Да 2 красавіка 2012 г. даслаць запоўненую анкету-заяўку (на беларускай альбо рускай мове) і рэзюме на адрас consultant2012amp@gmail.com .
Мэты курса, парады прэтэндэнтам, графік мерапрыемстваў, звесткі пра каардынатараў праграмы – на ampby.org.
Ілюстрацыя: www.tobyelwin.com
Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці
30.03.2012