20.04.2012
Апошні тэрмін падачы заявак – 7 мая 2012 г.
Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе паэзіі для моладзі з Брэстчыны. Конкурс ладзіцца ў межах свята беларускай і шведскай літаратуры. 
Удзельнікам літаратурнага спаборніцтва можа стаць асоба ва ўзросце ад 15 да 18 год, што пражывае на Брэстчыне і піша вершы на беларускай або рускай мовах. Галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурсу, – паездка ў Швецыю. 
Вершы трэба дасылаць на brest.poetry.12@gmail.com да 7 мая 2012 г. 
Акрамя конкурсу паэзіі ў межах Дня беларускай і шведскай літаратуры чакаецца творчая вечарына з удзелам беларускіх і шведскіх літаратараў, такіх як Алесь Разанаў, Святлана Алексіевіч, Анэль Юрдаль, Ліна Экдаль і Сара Лундберг. 
Падрабаязней


 
 
