Апошні тэрмін падачы заявак – 4 снежня 2012 г.
Стыпендыі Gates Cambridge Scholarships даюцца для навучання на паслядыпломным узроўні ў Кембрыджскім універсітэце штогод, ад 2000 года.
У конкурсным адборы на атрыманне прэстыжнай стыпендыі могуць паўдзельнічаць заяўнікі-замежнікі, якія прадэманстравалі выдатныя інтэлектуальныя здольнасці, лідэрскі патэнцыял, прыхільнасць справе паляпшэння жыцця іншых людзей, высокую ступень адпаведнасці кваліфікацыі і інтарэсаў кандыдата патрабаванням той універсітэцкай праграмы, на ўдзел у якой ён прэтэндуе.
Праграма стыпендый, заснаваная ў 2000 годзе на сродкі, вылучаныя фондам Біла і Мелінды Гейтс, сёння налічвае больш за 1000 выпускнікоў з 90 краін свету. Штогод новымі стыпендыятамі праграмы робяцца 90 спецыялістаў (40 стыпендый атрымліваюць грамадзяне ЗША, 50 – з іншых краін свету).
Чарговы раўнд прыёму дакументаў ад заяўнікаў пачынаецца ў верасні 2012 г. Заяўкі прымаюцца да 4 снежня 2012 г. Пачатак навучання па праграме – кастрычнік 2013 г.
на сайце Gates Cambridge .
Паводле rsci.ru
Гранты для паслядыпломнага навучання ў Кембрыджы
15.06.2012