Апошні тэрмін прыёму заявак – 8 ліпеня 2012 г.
Цэнтр супрацы моладзі ў Гдыні – польская няўрадавая і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідэрамі грамадскіх арганізацый і моладзевых суполак, разам з гарадской радай г. Гдыня ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў з Малдовы, Украіны, Беларусі ды Расійскай Федэрацыі.
Для ўдзелу ў навучальных візітах мы шукаем:
- Маладых, актыўных, ініцыятыўных студэнтаў ці прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый ва ўзросце 20–30 гадоў
- Грамадзян Украіны, Беларусі, Малдовы, Расійскай Федэрацыі (толькі Калінінградская вобласць)
- Асобаў, якія вольна валодаюць рускай мовай
Навучальныя візіты – выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца больш пра адміністрацыйную і адукацыйную сістэмы, а таксама пра ўрад, бізнэс, СМІ, дзяржаўныя ды грамадскія арганізацыі, польскую культуру ды гісторыю.
Мэта праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі ды інш.
У 2012 годзе візіты адбудуцца двойчы: 5–15 лістапада, 3–13 снежня.
У межах праекта забяспечваюцца:
- пакрыццё выдаткаў на праезд,
- харчаванне і пражыванне,
- патрэбныя матэрыялы.
Удзельнікі самастойна аплочваюць страхоўку і магчымыя выдаткі, звязаныя з афармленнем візы (самі візы для праекта з’яўляюцца бясплатнымі).
Спонсар праекта – горад Гдыня.
Што неабходна зрабіць для ўдзелу ў навучальным візіце?
Кандыдатам неабходна запоўніць анкету, якую можна знайсці на сайце Цэнтра супрацы моладзі, і як мага хутчэй даслаць яе на электронны адрас civic.cwm @ gmail.com .
Апошні тэрмін прыёму заявак – 8 ліпеня 2012 г.
Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Кандыдаты, запрошаныя да ўдзелу у праграме, атрымаюць ад арганізатараў пацвярджэнне праз электронную пошту, падрабязную інфармацыю наконт даты, праграмы візіту, а таксама ліст-запрашэнне для адкрыцця візы.
Старонка праграмы ў Facebook
Паводле ngo.by
Моладзевыя навучальныя візіты ў Гдыню
20.06.2012