20 кастрычніка 2012 г.
Мінскі планетарый 20 кастрычніка правядзе Дзень астраноміі. Усе ахвотныя змогуць бясплатна паглядзець у тэлескоп, паслухаць навукова-папулярныя лекцыі, наведаць фотавыставу касмічных здымкаў.
Акрамя таго, адбудзецца дэманстрацыя сферычных фільмаў, конкурс малюнкаў на касмічную тэматыку.
«Выбар дня не выпадковы: па-першае, пасля начных назіранняў у людзей ёсць магчымасць выспацца ў нядзелю, па-другое – Месяц бачны ў фазе першай чвэрці, што вельмі зручна для назірання», – адзначылі ў планетарыі.
Восеньскі Дзень астраномаў звычайна адзначаецца ў суботу пачатку да канца кастрычніка, блізка ці перад 1-й чвэрцю Месяца. У 2012 годзе Міжнародны дзень астраноміі прыпадае на 20 кастрычніка. Ён у Беларусі адзначаецца з 2009 года.
Мінскі планетарый размешчаны ў дзіцячым парку імя Горкага.
Глядзець у тэлескоп можна будзе ад 17:00 да 22:00.
Паводле planetarium.by, праз nn.by
Міжнародны дзень астраноміі ў мінскім планетарыі
19.10.2012



