Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча – 4

09.11.2012

Новыя лінгвістычныя казкі з малюнкамі – ад слонімскага педагога і пісьменніка Аляксея Якімовіча.

Спампаваць (doc 0,97 Mb)

Загадка

— Белае... Чорнае... Я дзесьці чуў такія словы... Якое ж у іх значэнне?.. Круціцца ў галаве, а не ўспомню, — думаючы, аж затрос доўгімі абвіслымі вушамі Жучок.
— Яны з супрацьлеглым значэннем, — не вытрываў, падказаў Паласацік.

Калыханка і...

Жучок няспешна прайшоўся перад Паласацікам і заявіў. — У гэтай калыханцы ёсць слова з пераносным значэннем спяваю. Сам здагадаўся, дадумаўся!

Заданне Дамавічка

Жучок зірнуў пад печ, дзе жыў неспакойны Дамавічок, і прамовіў шэптам:
— Напомніў, хоча, каб ягонае заданне выканаў.

«Пераблытаныя» словы

— На гэтых лісточках, — паказаў Жучок на параскіданыя лісточкі, — суседка Насця сінонімы напісала і на стале параскладвала, каб я запомніў іх, вывучыў. Калі яна пайшла дамоў, праз адчыненае акно гарэза-вецер уляцеў і параскідаў лісточкі, пераблытаў.

Бавіцца і бавоўна

— Ой! — ад неспадзеўкі вырвалася ў Паласаціка. — Словы бавіцца і бавоўна не аднакаранёвыя.
— Аднакаранёвыя! — заўпарціўся Жучок. — У іх ёсць агульная частка — бав.

А вы згодны?

— Што такое тэкст? — запытаўся Жучок.
— Тэкст ёсць тэкст, — важна адказаў Паласацік.

Крыўда

— Надзьмуўся, як мыш на крупы.
— Я не мыш. Я сабачка! — абурыўся Жучок.

Паводле Газеты Слонімскай

Глядзі таксама:
Жучок і Паласацік вучацца і вучаць
Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча
Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча – 3