Апошні тэрмін – 10 снежня 2012 г.
Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Бранская, Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) паўдзельнічаць у Праграме Study Tours to Poland (STP).
ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP
У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:
• Узрост 18 – 21 год (1 ліпеня 1991 – 31 снежня 1994 г.).
• З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі.
• Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе).
• Маюць дзейны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 30 верасня 2013 г.)
• Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland і ў Праграме Study Visit in Gdynia.
ЯК МОЖНА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ
Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове.
ТЭРМІНЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ
Заявы ад кандыдатаў прымаюцца да 10 снежня 2012 г.
Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымлівае індывідуальна да 10 студзеня 2013 г.
Візіты адбываюцца ў красавіку і маі 2013 г. (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна).
Працягласць візіту – 12 дзён.
ВЫДАТКІ НА ЎДЗЕЛ У ПРАГРАМЕ
Выдаткі на пражыванне і харчаванне
Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту.
Праграмныя выдаткі
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту.
Візавыя выдаткі
Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу.
Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства.
Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання візы ў Польшчу.
Выдаткі на праезд
Удзельнікі праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу.
ПАДАЧА ЗАЯВЫ НА ЎДЗЕЛ У STP
Працэдура падачы заявы на ўдзел у Праграме БЯСПЛАТНАЯ!
Заява на ўдзел у Праграме запаўняецца анлайн.
на Study Tours to Poland
Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаў
20.11.2012