04.12.2012
9 снежня 2012 г.
У кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца прадстаўленне маляванкі «Будзьма беларусікамі!».
На прыкладзе гістарычных персанажаў мастачка Наталля Гарачая-Зямчонак навучыць дзетак размалёўваць і правільна спалучаць колеры.
Бацькі і дзеткі, прыходзьце, і не забудзьцеся захапіць каляровыя алоўкі!
Пачатак а 14-й. Уваход вольны.
Ой, зусім забыліся: кожнаму дзіцяці — маляванка ў дарунак. Расквецім гісторыю нашай краіны разам
Паводле nn.by



