«Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання»: Семінар у АПА

29.01.2013

14 – 15 лютага 2013 г. 

Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 14 па 15 лютага 2013 г. праводзіць семінар «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання».

Прапанаваны практычны курс адрасаваны кіраўнікам і спецыялістам, якія робяць крокі на шляху стварэння збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у адукацыйнай установе; педагагічным работнікам, зацікаўленым ва ўжыванні тэхналогій, якія стымулююць ацэначную самастойнасць вучняў; усім, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі ў адукацыі.

Навучанне будзе праходзіць у рэжыме мадэлявання рэальнага навучальнага працэсу з выкарыстаннем разнастайных актыўных спосабаў арганізацыі працы.

Іншагароднім удзельнікам на час правядзення семінара прапануецца інтэрнат. Кошт навучання складае 385 000 рублёў.

Папярэдні запіс абавязковы!

на academy.edu.by