Апошні тэрмін – 3 сакавіка 2013 г. 
«Акадэмія Першых – 2013» (АП-2013) запрашае да ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе для дэмакратычных моладзевых лідараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцей. 
Адукацыйны курс АП-2013 складаецца з 5 семінараў (17 семінарскіх дзён), хатніх заданняў, рэалізацыі навучальных праектаў. 
Удзельнікі пройдуць ўсе этапы планавання і рэалізацыі ўласных праектаў, навучацца фармуляваць мэты і фармаваць каманду, пазнаёмяцца з моладзевай палітыкай Беларусі і Еўропы. Па выніках кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат «Акадэміі Першых – 2013». 
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 35 год, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Каб прыняць удзел у курсе, неабходна: 
1. Да 3 сакавіка даслаць запоўненую анкету-заяўку на lidarbelarusi2013@gmail.com (заяўкі, якія прыйдуць пазней, разглядацца не будуць). 
2. Да 3 сакавіка даслаць дзве рэкамендацыі (адну – ад кіраўніка Вашай арганізацыі/ ініцыятывы) на lidarbelarusi2013@gmail.com (разам з анкетай-заяўкай) 
Да 5 сакавіка кандыдаты будуць запрошаныя да ўдзелу ў асноўным курсе. 
Графік мерапрыемстваў АП-2013: 
Прэзентацыя – 28 лютага 
Семінар №1: «Я як Лідар» – 8 – 10 сакавіка 
Семінар №2: «Я – Лідар для Арганізацыі і Супольнасці» – 12 – 14 красавіка 
Семінар №3: «Кіраванне праектамі» – 9 – 12 мая 
Семінар №4: «Маніторынг і ацэнка праектаў» – 28 – 30 чэрвеня 
Рэалізацыя навучальных праектаў – 12 ліпеня – 30 лістапада 
Семінар №5: «Я – Лідар для Беларусі і Еўропы» – 11 – 13 кастрычніка 
Сустрэча па ацэнцы вынікаў праекта АП-2013 – 7 лістапада 
Выпускны Баль – 18 студзеня 2014 г. 
Падрабязную інфармацыю пра Акадэмія Першых – 2013 можна атрымаць на прэзентацыі, якая адбудзецца 28 лютага. 
Месца сустрэчы: Мінск, ля Дома Кіно, вул. Талбухіна, 18. Час сустрэчы: 18.00. 
Пры неабходнасці магчыма правядзенне он-лайн трансляцыі прэзентацыі (пішыце на lidarbelarusi2013@gmail.com). Просьба пацвердзіць Ваш удзел у прэзентацыі да 26 лютага на idarbelarusi2013@gmail.com. 
Спампаваць анкету-заяўку doc 65 Kb 
Паводле ampby.org
«Акадэмія Першых – 2013»: Доўгатэрміновы навучальны курс для моладзевых лідараў
25.02.2013


 
 
