Альхоўка-2013 (на пачатку ліпеня)

22.04.2013

Прыём заявак з 21 па 31 мая 2013 г.

24-ы метадычны летнік «Альхоўка-2013» і аўтарскія курсы М.І.Запрудскага па тэме «Тэорыя і практыка абагульнення вопыту педагагічнай дзейнасці» будуць праходзіць з 1 па 6 ліпеня 2013 г.

Як стаць удзельнікам?

1. Вельмі захацець.

2. Напісаць заяўку, у якой пазначыць:

• прозвішча, імя, імя па бацьку;
• месца працы, пасаду;
• хатні адрас;
• прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, які падпіша загад аб вашай камандзіроўцы (калі яе дадуць);
• колькі раз вы былі ў нашым летніку;
• па якой тэме вы збіраецеся абагульняць свой вопыт.

3. Даслаць заяўку на адрас mick@academy.edu.by (прыём заявак з 21 па 31 мая).

4. Чакаць запрашэнне з інфармацыяй аб праграме і аб тым, як даехаць.

5. Калі атрымаеце запрашэнне, то рыхтавацца да паездкі.

6. Падрыхтаваць да паездкі аўтамабіль або купіць білет.

Курсы праводзяцца ў адпаведнасці з планам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі ў 2013 годзе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», які зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі ад 21.12.2012 № 934 «Аб павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі ў 2013 годзе».



Набор на курсы будзе ажыццяўляцца толькі па папярэдніх заяўках. Пры гэтым педагогі, якія падалі заяўку першы раз, будуць мець перавагі.

пра лагер можна пачытаць на старонках часопіса «Фізіка», на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у Вікіпедыі.

Паводле форума Школьная фізіка