Апошні тэрмін – 22 жніўня 2013 г.
Семінар-летнік «Юны бёдвотчар» ладзіцца з 26 па 30 жніўня грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Да ўдзелу запрашаюцца вучні 8 – 10 класаў.
Летнік пройдзе на тэрыторыі і пры падтрымцы біясфернага рэзервата «Прыбужскае Палессе».
У часе летніка ўдзельнікі атрымаюць базавую інфармацыю пра назіранні за птушкамі, а таксама навыкі жыцця ў палявых умовах.
Заявы на ўдзел прымаюцца да 22 жніўня.
Неабходна даслаць на адрас yavamne@inbox.ru (старшыню Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ Дзянісу Табунову) наступныя звесткі:
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку
2. Узрост
3. Адрас, кантактны тэлефон, у тым ліку хатні
4. Ці з’яўляецеся сябрам АПБ?
5. У якіх мерапрыемствах АПБ удзельнічалі раней?
6. Чаго чакаеце ад летніка?
7. Ці маеце асаблівасці ў харчаванні (напрыклад, вегетарыянства)?
8. Ці маеце турыстычны рыштунак (спальнік, дыванок, намёт)?
Неабходна прыкласці скан альбо фота падпісанай бацькамі згоды на ўдзел у летніку на ўзор: «Я, імя і прозвішча, дазваляю ўдзел майго сына/дачкі (імя, прозвішча, імя па бацьку) у палявым семінары «Юны бёдвотчар». Дата, подпіс».
Арганізатары аплочваюць харчаванне ўдзельнікаў, праезд – за свой кошт. Колькасць месцаў абмежаваная.
Паводле t-styl.info
Летнік для аматараў назіранняў за птушкамі запрашае школьнікаў
20.08.2013