Паставы: Бясплатныя курсы беларускай мовы і краязнаўства

11.09.2013

Заняткі будуць праходзіць кожны чацвер а 18-й гадзіне ў памяшканні раённай дзіцячай бібліятэкі імя Дубоўкі.


Кожны занятак будзе доўжыцца па дзве гадзіны – адна на вывучэнне беларускай мовы, другая будзе прысвечана гісторыі Паставаў. Праводзіць іх будуць настаўнікі па беларускай мове і пастаўскія краязнаўцы, такія як Ігар Пракаповіч, Людміла Сямёнас і Вадзім Шышко.

Заняткі бясплатныя, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Паводле westki.info