Шаноўныя калегі, шаноўныя бацькі – усе, каму важны стан адукацыі ў нашай краіне!
Nastaunik.info працягвае спробы адшукаць альтэрнатывы і пашырыць станоўчыя практыкі і шляхі вырашэння праблемаў у адукацыі.
Да папярэдняй грамадскай дыскусіі далучыліся як даследнікі, так і практыкі сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікі і рэпетытары, нефармальныя адукатары і супрацоўнікі навукова-метадычных устаноў, дасведчаныя эксперты і пачаткоўцы. Па выніках абмеркавання быў зладжаны круглы стол і выдадзены тэматычны зборнік «Альтэрнатывы ў адукацыі».
Прапануем працягнуць грамадскую дыскусію.
Як вы лічыце, якія тэмы неабходна зрабіць асноўнымі ў цяперашнім абмеркаванні?
Пішыце на адрас nastaunik.info@gmail.com, і неўзабаве мы адкрыем старонку, дзе кожны зможа пакінуць сваё меркаванне па азначаных вамі тэмах. Вынікі грамадскай дыскусіі будуць падсумаваны і даведзены да ведаму шырокага кола педагогаў, а таксама да заканадаўцаў і да адказных структураў Міністэрства адукацыі.