«Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
У праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» узялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, спевакі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш. Кожны з іх агучыў адну з казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісменніка з Вільні.
Ідэя праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму, які задумаў зрабіць аўдыёпрацяг выдадзенай нядаўна кнігі Сяргея Вітушкі ў аздабленні Міхала Анемпадыстава.
На думку каардынатара праекта, рэдактара парталу Tuzin.FM (www.tuzin.fm) Сяргея Будкіна, як казкі, так і само жыццё Сяргея Вітушкі вучыць быць моцным і ніколі не скарацца абставінам. «Аўтар гэтых казак – адкрыты і шчыры чалавек, які нягледзячы на цяжкасці працягвае пісаць жыццясвярджальныя гісторыі і змяняць гэты свет да лепшага. Таму гэтае выданне прызначаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў».
Трэк-ліст праекту «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»:
Прадмова. Казкі здавёншчыны і цяпершчыны
Алег Хаменка – Залатое яечка
Ганна Хітрык – Вадзіца жывая-мёртвая
Лявон Вольскі – Як Дзед-Мароз новае свята прыдумаў
Адам Глёбус – Казка на Дзень горада
Зміцер Вайцюшкевіч – Казачка на вербную нядзельку
Тамара Лісіцкая – Казачка на Дзень Святога Валянціна
Андрэй Хадановіч – Вільнюсь
Алесь Камоцкі – Казачка пра Цмока Базылішка
Стэфан Эрыксан – На Купалле
Уладзімер Арлоў – Казка пра Герб
Зінаіда Бандарэнка – Казка пра Гімн
Сяргей Сокалаў-Воюш – Казка пра Сцяг
Паслямоўе. Уражанні дзяцінства і юнацтва
Даведка:
Сяргей Вітушка – пісьменнік, гісторык, актор, журналіст, адзін з лідараў нефармальнага моладзевага руху ў 80-х гадах. Кіраваў суполкай «Талака», якая займалася аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, адраджэннем народных святаў, ладзіла экалагічныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, змагалася за стварэнне беларускіх класаў і школ. З 1991 году жыве ў Вільні, браў удзел у стварэнні беларускай гімназіі, дзе працаваў настаўнікам. Працаваў на віленскім тэлебачанні і на радыё «Балтыйскія хвалі». Вымушаны быў спыніць актыўную дзейнасць праз праблемы са здароўем. У 2011 годзе была выдадзена кніга казак яго аўтарства «Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі».
Паводле агляду прэсы 13.02.2012