Група настаўнікаў стварае рэсурс і шукае сярод калег спонсараў для аплаты хостынгу пад сайт дыстанцыйнага навучання настаўнікаў англійскай мовы Беларусі. Пра гэта паведаміла ў сваім блогу настаўніца англійскай мовы, фіналістка IX рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» Таццяна Глушакова, вядомая калегам як стваральніца і адміністратар прадметнага блога для настаўнікаў англійскай мовы "ForteE".
Неабходная сума для размяшчэння хостынгу складае 1 045 450 рубллёў + 129 000. рублёў на набыццё даменнага імя ў зоне.by.. Жадаючыя дапамагчы могуць перавесці беларускія рублі на B134075110494 з паметкай “для сайта дыстанцыйнага навучання”.
На дадзены момант выказалі жаданне стварыць і весці курсы педагогі: з Воранава, Калінковіч, Мінска, Пінска і Гомеля. Да калектыву стваральнікаў яшчэ можна далучыцца.
Цяпер новаствораны сайт працуе на http://beget.ru ў тэставым рэжыме (http://kapelk.bget.ru). Версія moodle 2.6, тэхпадтрымка 24/7.
Давайце разам дапаможам беларускай адукацыі!
Кантакт для сувязі з Таццянай Глушаковай: kapelkasm@yandex.by/