Курсы «Мова Нанова Дзеткам» распачнуцца 4 або 5 кастрычніка ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі).
Прымаюцца дзеці ад 4 да 7 год (дашкольнага веку).
Пачатак 11.00, працягласць – адна гадзіна.
Цяпер арганізатары абіраюць дзень: субота ці нядзеля?
Пішыце на старонцы курсаў вашыя пажаданні.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА КУРСЫ, ДАШЛІЦЕ ЛІСТ НА АДРАС labadzenka@gmail.com .
КУРСЫ БЯСПЛАТНЫЯ
Выкладаць будзе шаноўная Алена Церашкова. Спадарыня Алена – маці чатырох беларускамоўных дзетак. Піша для дзяцей вершы, казкі, загадкі, песні, займаецца перакладам. Аўтарка зборніка паэзіі «У поўны рост ці ўстану», кніг для дзетак «Вершыкі-загадкі», «Сакрэты кветак для дарослых і дзетак» (у суаўтарстве з Палінай Грынчанка), «Самыя звычайна-незвычайныя». Супрацоўнічала з часопісамі «Гарбузік», «Вясёлка», друкавалася ў «Нашай Ніве», «Настаўніцкай газеце». Грае на віяланчэлі, мае другі разрад па шахматах, двухразовы чэмпіён Беларусі па таэквандо (версія WTF).