Прайшоў семінар «Сучасная канцэпцыя медыяпісьменнасці»

20 – 21 снежня 2014 г. пад Мінскам прайшоў семінар для настаўнікаў «Сучасная канцэпцыя медыяпісьменнасці». Досведам з беларускімі калегамі дзяліліся ўкраінскія медыя-трэнеры Аксана Валашанюк і Людміла Гумянюк.

На працягу двух дзён удзельнікі знаёміліся з медыяадукацыйным ландшафтам Украіны на школьным, вышэйшым і паслядыпломным узроўнях, разглядалі паняцці камунікацыі і зносінаў, выпрабоўвалі методыкі фармавання крытычнага мыслення на занятках па медыяпісьменнасці, а таксама практыкаванні, прысвечаныя практычным мадэлям медыя- і кінаадукацыі.

На прэзентацыі дапаможніка «Як стварыць сучасную школьную газету» выступіў Юрась Каласоўскі, які пераклаў украінскі тэкст Сяргея Чарняўскага на беларускую мову і адаптаваў яго да нашых рэаліяў.