03.02.2015
У школы Беларусі з наступнага навучальнага года вернецца курс «Сусветная мастацкая культура». Аб гэтым паведаміў сёння ў час прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры і на сайце БЕЛТА міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
«Курс «Сусветная мастацкая культура» ўводзіцца ў школах з наступнага навучальнага года. У кожнай паралелі ён будзе называцца па-свойму, у залежнасці ад таго, што менавіта будзе вывучацца ў гэтым класе», — растлумачыў міністр.
Паводле слоў Міхаіла Жураўкова, беларуская культура як частка агульнай сусветнай культуры таксама будзе вывучацца. «Мы грамадзяне сваёй краіны і павінны ведаць сваю культуру», — дадаў ён.