Трэнінг па медыяпісьменнасці

09.03.2015

Заяўкі прымаюцца да 12 сакавіка 2015 г.

Каманда Адукацыя.Інфо сумесна з Цэнтрам шведскіх даследaванняў аб’яўляе набор удзельнікаў на трэнінг па медыяпісьменнасці.

Праект накіраваны на адукацыю моладзі па тэме медыя, рэкламы, падачы інфармацыі. На воркшопах мы навучымся арыентавацца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы, разумець хітрыкі рэкламшчыкаў і журналістаў, аналізаваць тэлевізійныя навіны і артыкулы, адрозніваць некаторыя спосабы маніпулявання.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаецца моладзь ва ўзросце да 30 гадоў, якая цікавіцца дадзенай тэмай і не працуе з ёй прафесійна.

Удзел бясплатны. Іншагароднім удзельнікам кампенсуюцца выдаткі на праезд.

Падрабязней ў Конкурсах