«Свінка Пэпа» па-беларуску

Падтрымаць праект на talaka.by

Гэта праект агучкі на беларускую мову «Свінкі Пэпы» (Peppa Pig) – мульціка для самых маленькіх.

«Кінаконг» прафесійна займаецца агучкай фільмаў і мульцікаў на беларускую мову, але мульцік для такой аўдыторыі мы будзем рабіць упершыню.

Для беларускамоўных дзяцей практычна адсутнічаюць мульцікі і забаўкі на роднай мове. Беларускамоўныя сем'і вымушаны паказваць сваім дзеткам мультфільмы на польскай, ангельскай, ці рускай мове. Ініцыятары праекта хочуць, каб у дзетак была магчымасць глядзець добрыя мульцікі на роднай мове!

Першы сезон Свінкі Пэпы (52 серыі) будзе агучаны і апублікаваны іх у адкрытым доступе на сайце праекта, канале youtube , суполках вконтакте і facebook.

Акцёрамі агучкі выступяць: Ганна Хітрык, вядучы акцёр Купалаўскага Тэатра, лідэр гурта Сундук, маладая мама; Уладзімер Глотаў, вядучы акцёр тэатра імя Горкага, малады бацька.

Глядзі таксама: 
Бацькі запісалі відэазварот, каб мульцік пра свінку Пэпу выйшаў па-беларуску 
Свінка Пэпа: новыя серыі на канале Кінаконг