Альхоўка-2015

XXVI метадычны летнік «Альхоўка» адбудзецца з 29 чэрвеня па 5 ліпеня 2015 г. Сёлетняя тэма летніка – «Фарміраванне медыяграматносці педагогаў і вучняў».

ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» пры падтрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі М.І. Запрудскага. (План павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі ў 2015 годзе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2014 № 981.)

Прыем заявак: 21  31 мая 2015 г.

Тэма курсаў: «Фарміраванне медыяграматносці педагогаў і вучняў».

Мэта курсаў: павышэнне медыйнай граматнасці і метадычных уменняў удзельнікаў курсаў па яе фарміраванні ў вучняў.

Месца правядзення заняткаў: «зялены клас» на беразе р. Страча і кабінет інфарматыкі Альхоўскай школы.

Удзельнікі: толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ,  метадысты і выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. Пры гэтым педагогі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік, будуць мець перавагі.

Падрабязней у Конкурсах