Сёлета адзначаецца 250 год з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, кампазітара, дыпламата і Грамадзяніна, прадстаўніка старажытнага беларускага княжацкага роду Міхала Клеафаса Агінскага. З гэтай нагоды ў Беларусі распачаўся Фестываль "Год Агінскага ў Залессі".
Яго мастацкім кіраўніком з'яўляецца лаўрэат міжнародных конкурсаў, фагатыст і дырыжор Аляксей Фралоў.
Усяго плануецца 10 канцэртаў цыкла.
"Музычныя скарбы Агінскіх" - такую назву мае ўнікальны канцэрт.
фестываля ў Мінску ў выкананні ансамбля салістаў "Вытокі", які адбудзецца 5.06.2015 г. у 19-00 у Белдзяржфілармоніі. Акрамя "Вытокаў" ва ўнікальнай праграме бяруць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандр Музыкантаў (фартэпіяна) і салісты Вялікага тэатра оперы і балета Юры Гарадзецкі (тэнар), і Дзяніс Парэчын (кларнет), ансамбль старадаўняй музыкі "Brevis".
У праграме - музыка Караля, Міхала Казіміра, Міхала Клеафаса і Францішка Ксаверыя Агінскіх, Амеліі Залускай, Восіпа Казлоўскага, Ёзафа Гайдна, Вольфганга Амадэя Моцарта.
Найлепшыя квіткі па тэлефонах: (29) 307 27 13 і (29) 571 26 11 (Валерыя)