14.11.2015
![](https://nastaunik.eu/sites/default/files/styles/main_news/public/news/image/prauda-pra-kurapaty.jpg?itok=iF17umSO)
13 лістапада а 17.00 у Палацы мастацтваў (г. Мінск, вул. Казлова, 3) адкрылася першая ў найноўшай гісторыі Беларусі дакумэнтальна-мастацкая выстава “Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні”.
Экспазыцыя апавядае пра падзеі вакол Курапатаў цягам апошніх 27 гадоў, пра першаадкрывальнікаў нацыянальнага нэкропалю і яго абаронцаў, пра ахвяраў сталінізму ды іхных катаў. На выставе можна пабачыць унікальныя дакумэнты, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва, бальшыня якіх дэманструецца ўпершыню, паслухаць успаміны сьведкаў і творы беларускіх бардаў.
(Сьпіс партнэрскіх арганізацыяў гл. на плякаце)
Паводле інфармацыйнага ліста грамадзянскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў»
Артыкулы па тэме:
У Менску адкрылі выставу «Праўда пра Курапаты»
Яго расстрэльвалі ў Курапатах