Віншуем журналістаў рэгіянальных газет!

Найлепшым матэрыялам аб адукацыі конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2015» названы артыкул Іны Хоміч («Брэсцкі кур'ер»). Другое месца – у Наталлі Тур («Рэгіянальная газета»), трэцяе – у Ганны Валадашчук («Газета Слонімская»).

Сёння на ўрачыстай цырымоніі былі ўгаранаваныя пераможцы конкурсу  «Найлепшая рэгіянальная газета», які штогод ладзіць Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя Масмедыі».

Пераможцы намінацыі «Найлепшы журналісцкі матэрыял аб адукацыі»:

1 месца – Іна Хоміч («Брестский курьер»): «Мы вучылi вас шчырасцi». Ну-ну…

2 месца – Наталля Тур («Рэгіянальная газета»): «Плаціць за каледж меней, чым за садок»

3 месца – Ганна Валадашчук («Газета Слонімская»): Наколькі рацыянальна выкарыстоўваюцца ахвяраванні ў дашкольных установах

Сардэчна віншуем лаўрэатаў, зычым і надалей – актуальных тэмаў і пераможных матэрыялаў!