Аляксей ЯКІМОВІЧ, «Газета Слонімская»
Жылі-былі ў вучэбным дапаможніку лічба 55 і матэматычны знак Падзяліць. Аднаго дня паспрачаліся яны. Лічба 55 спрэчку завяла.
— Я больш важная, чым ты, — заявіла яна.
— Чаму ты больш важная? — абурыўся матэматычны знак Падзяліць.
— Я складаюся не з адной лічбы, а з дзвюх. З дзвюх прыгожых пяцёрак!
— Я таксама складаюся з дзвюх прыгожых кропак, — адпарыраваў матэматычны знак Падзяліць.
— А я… Я вялікая! А ты маленькі, непрыкметны! — крыкнула лічба 55.
«Зараз паглядзім, хто з нас вялікі, а хто маленькі», — падумаў матэматычны знак Падзяліць і стаў паміж дзвюма пяцёркамі.
— Ой! — спалохана войкнула лічба 55.
У адно імгненне матэматычны знак Падзяліць у пяцьдзясят пяць разоў яе паменшыў.
Захваляваліся пяцёркі, з вучэбнага дапаможніка хацелі ўцячы. Але матэматычны знак Падзяліць зноў стаў на сваё месца.
— Цяпер будзеш спрачацца? — пацікавіўся ён у лічбы 55.
— Не хачу спрачацца, хачу мірна жыць, — сказала лічба 55.