Песня са зборніка «Дзіўны горад» прыдасца да веснавых ранішнікаў.
Словы Міколы Маляўкі. Музыка Ігара Лучанка.
Мінусоўка ў выкананні Юліі Шаровай (mp3 6,6 Mb)
Сонейка прачнецца,
Сонейка ўсміхнецца,
Грэе, абдымае
Сонейка, як мама.
Прыпеў:
Мы адна сям’я —
Мама, сонейка і я.
Мама, сонейка і я —
Мы адна сям’я.
Мама прыгалубіць,
Мама ляльку купіць,
Звяжа ў завіруху
Рукавічкі з пуху.
Прыпеў.
Мама сядзе бліжай,
Казкай закалыша —
Ціха ў сне лятаю,
Сонейка вітаю.
Прыпеў.