Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Таварыства беларускай мовы ў Гомелі абвяшчае набор у гурток «Мова дзяцей». Каб вашае дзіця патрапіла ў групу, трэба запоўніць анкету і чакаць запрашэння. Плануецца стварыць дзве групы дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Узровень валодання мовай значэння не мае.

Заняткі будуць праходзіць у цэнтры горада. Бацькі дашкольных дзетак мусяць прысутнічаць на курсах. Дзеці будуць у гульнявой форме бавіць час па-беларуску. Малодшыя школьнікі акрамя гульняў атрымаюць веды па гісторыі, мове і культуры Беларусі.

Вядучая гуртка Алеся Аўласевіч:

ТБМ не першы год змагаецца за стварэнне беларускамоўнай групы ў Гомелі, разам з гэтым мы хочам прадаставіць дзецям магчымасць не чакаць з’яўлення групы, а ўжо зараз вывучаць беларускую мову, стасавацца з такімі ж беларускамоўнымі дзеткамі, гуляць разам у гульні, маляваць, вучыцца і развівацца.

Block Party (1)

kli4nik.info