Сёлета пасведчанні атрымалі 72 педагогі, якія дыстанцыйна вучыліся на працягу 6 месяцаў. Пад кіраўніцтвам 16 ментараў яны крок за крокам уводзілі ў сваю практыку элементы методыкі актыўнай ацэнкі, якая паводле даследаванняў прызнана самай эфектыўнай для павышэння эфектыўнасці навучання. За тыдзень да фінальнай канферэнцыі 15 лепшых студэнтаў курса змаглі пазнаёміцца з досведам польскіх калег. Яны наведалі школы Варшавы, пазнаёміліся з дзейнасцю грамадскіх арганізацый, якія займаюцца падвышэннем кваліфікацыі настаўнікаў. На канферэнцыю 16 красавіка сабраліся больш за 90 настаўнікаў. Нарэшце яны мелі магчымасць убачыць, пагаварыць, пазнаёміцца паміж сабой пасля паўгода плённага дыстанцыйнага супрацоўніцтва. Гаворка ішла пра поспехі і вынікі, якія атрымалі настаўнікі, а таксама пра праблемы, з якімі сутыкнуліся.
Польскія трэнеры Цэнтру грамадзянскай адукацыі Яана Соцька і Агнешка Агусіньска правялі майстар-класы.
Таварыства беларускай школы вядзе праграму навучання Актыўнай ацэнцы настаўнікаў з 2009 года. Мяркуецца, што праграма будзе працягнутая ў наступным навучальным годзе.
Фотарэпартаж з канферэнцыі тут.