«Спорт»: урок англійскай мовы для 7 класа

Распрацоўка ўрока англійскай мовы з элементамі мэдыяадукацыі для 7 класа. 

Мэта: Плануецца, што вучні змогуць прааналізаваць вынікі чэмпіянату Еўропы па футболе і зразумеюць, што колькасць насельніцтва і памер краіны не маюць дачынення да спартыўных перамог.

Задачы:

  • фарміраваць новыя медыйныя веды па тэме ўрока;
  •  ўдасканальваць навыкі ўспрымання і разумення мовы на слых
  • развіваць ўменні крычычнага мыслення і даследавання;
  • спрыяць авалодванню вучнямі асноўнымі формамі разумовай дзейнасці (параўнанне, аналіз, прагназаванне, абагульненне);
  • вучыць разумоваму мадэліраванню і праектаванню.

НаШтоБуЗу (крытэрыі ацэньвання):

Я разумею, што геаграфічныя даденыя аб краіне (плошча, колькасць насельніцтва) не могуць уплываць на спартыўныя дасягненні і магу гэта даказаць на прыкладах краін-удзельніц Еўра -2016.

Я даведаюся пра асноўныя гістарычныя факты аб чэмпіянатах Еўропы па футболе.

Я магу растлумачыць, што было самым непрадказальным на Еўра - 2016.

 Ключавое пытанне: Ці можна спрагназаваць вынікі спартыўных спаборніцтваў?

Абсталяванне: мабільныя тэлефоны, планшэты ці ноўтбукі з выхадам у інтэрнет, палоскі паперы для лёсавання.

Спампаваць сцэнар урока
Спампаваць дапаможны аўдыяфайл (гл. ніжэй)

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif